flag

Belarus

 

logo_2026-02-05_09-01-1312453.jpg

 photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Час памяці «Крымінальныя справы аб генацыдзе беларускага народу: па слядах болю»

Час памяці «Крымінальныя справы аб генацыдзе беларускага народу: па слядах болю» праведзены 05.02.2026 для навучэнцаў дзённага і завочнага аддзяленняў спецыяльнасці «Бібліятэчная справа» ў рамках сістэмнай асветніцкай і інфармацыйнай работы ўстановы адукацыі ў фарміраванні ўстойлівых гістарычных арыенціраў у моладзі.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены факты ад прадстаўнікоў усіх абласцей Рэспублікі Беларусь аб фізічным знішчэнні мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны: як нацысты ўжывалі расстрэлы, павешанні, газавыя камеры, спаленне вёсак, штучна стваралі голад і распаўсюджвалі эпідэміі, на іх радзіме ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі і прысутныя на мерапрыемстве прадэманстравалі глыбокую зацікаўленасць, павагу да гістарычнай спадчыны і ўсведамленне важнасці захавання памяці аб трагічных падзеях мінулага. Многія факты і падзеі, прадэманстраваныя на мерапрыемстве, выклікалі эмацыйны водгук і пачуццё датычнасці да лёсу роднага народа.

Арганізатары мерапрыемства: І.А.Лесюкова, Н.В. Захарэнка.

 

photo_2026-02-05_22-15-21_3.jpg photo_2026-02-05_22-15-21_5.jpg

photo_2026-02-05_22-15-21.jpg photo_2026-02-05_22-15-22_2.jpg

photo_2026-02-05_22-15-21_2.jpg photo_2026-02-05_22-15-22_3.jpg

photo_2026-02-05_22-15-22.jpg photo_2026-02-05_22-17-12.jpg

photo_2026-02-05_22-15-39.jpg