flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Голас беларускага Адраджэння: Алаiза Пашкевiч

Да 150-годдзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч мы, навучэнцы груп 1Б, 2Б, 2І стварылі гукавы летапіс яе неверагоднага жыцця, якое было напоўнена шматгалоссем. Голас Цёткі пачынаўся з ціхай бабулінай казкі, ён мацнеў у Пецярбурзе, ён упэўнена гучаў у “Скрыпцы беларускай” і “Лучынцы”, ён прарываўся праз лісты і артыкулы. Ён стаў голасам беларускага Адраджэння. І ён не змоўк. На мерапрыемстве Цётка гучала нашымі галасамі – мы чыталі яе вершы, артыкулы, лісты да сённяшняй моладзі. А гэта значць, словы Алаізы Пашкевіч “стану песняй у народзе” былі прарочымі. Дзякуем усім, хто быў з намі!