flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Музычная гадзіна “Жыццё песні”

1

13.10.2019

2019 - ГОД МАЛОЙ РАДЗIМЫ

У рамках сумесных мерапрыемстваў у бібліятэцы вучэбнага корпуса № 3 у чытальнай зале 9 кастрычніка супрацоўнікамі бібліятэкі аддзела мастацтва Магілёўскай абластной бібліятэкі, была праведзена музычная гадзіна “Жыццё песні”, прысвечаная лёсу беларускай песні “Бывайце здаровы”.

Ёсць песні, што праз некаторы час пачынаюць жыць сваім жыццём… Зайздросны лёс у беларускай песні “Бывайце здаровы”. Бадай, няма такога кутка, дзе б не гучала гэта песня. Яна стала ўсенароднай, своеасаблівай візітнай карткай беларускага народа, яго песеннага мастацтва. Вось ужо больш за восемдзесят гадоў жыве яна ў народзе, застаючыся па-ранейшаму маладой і жыццярадаснай!

Пра гісторыю стварэння самай вядомай песні Адама Русака напісаў у асобнай кніжачцы “Жыццё песні” Іван Цішчанка. Ён зазначае, што ў 1930 годзе пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага музычнага тэхнікума А.Русак быў залічаны ў Леніградскую кансерваторыю ў клас прафесара М.М.Буяноўскага і адначасова прыняты салістам сімфанічнага аркестра Малога опернага тэатра. Ён палюбіў горад на Няве, але кожнае лета прыязджаў на Радзіму. Ліст да матулі склаўся ў яго ў форме верша: “Бывайце здаровы, жывіце багата…” Назаўтра ён дапісаў верш, які ператварыўся ў вельмі ўдалую песню. Першай яе заспявала ў 1936 годзе яго матуля Марыя Ігнатаўна на вядомы вясельны матыў.

Для вялікай аўдыторыі песня ўпершыню прагучала 15 чэрвеня 1937 года ў выкананні Ларысы Александроўскай і засталася ў рэпертуары артысткі назаўжды. Калі яна выконвала яе ў час гастрольных паездак у Германіі, Англіі і Францыі, беларусы, рускія і ўкраінцы, што жылі ў эміграцыі, плакалі, бо ўспаміналі страчаную Радзіму. У гады Вялікай Айчыннай вайны Ларыса Пампееўна выконвала песню на фронце і ў глыбокім тыле. У 1974 годзе ў лісце да А.Русака народны артыст СССР Леанід Уцёсаў пісаў: “Вашу цудоўную песню я пачаў пець яшчэ ў 1938 годзе. Поспех быў велізарны. Як ні дзіўна, яна гучала не толькі ў мірныя дні, але і на фронце, дзе мы яе спявалі, выклікаючы ў байцоў добрую, радасную усмешку, падзяку за нястрыманы аптымізм гэтай песні”.

З мультымедыйнай прэзентацыі прысутныя даведаліся, што сапраўдную славу вершу А.Русака прынесламелодыя кампазітара Ісака Любана, нашага зямляка з г. Чэрыкава Магілёўскай вобласці.

Падчас мерапрыемства прагучалі запісы песні “Бывайце здаровы” ў выкананні Л.Александроўскай і славутага Л.Уцёсава. Магутны аптымізм, сапраўды народнае ўспрыманне рэчаіснасці, тонкае пачуццё гумару – усе гэтыя якасці, увасобленыя ў творы, не могуць не вабіць і слухачоў, і спевакоў.

У Беларусі паўстагоддзя таму вядомасць гэтай песні вярнулі «Песняры». І новае пакаленне «Песняроў» па традыцыі закрывае канцэрты пажаданнем публіцы быць здаровай і багатай. Гэтая простая, шчырая і жартоўна-ласкавая песня – лепшае сведчанне прыгажосці зямлі і народа, народа са шчодрым, сумленным і вясёлым сэрцам.

2

3

4