flag

Belarus

 

logo_2026-02-05_09-01-1312453.jpg

 photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Конкурс чытальнікаў...

Жаночы свет – пачатак існавання»

Штогод ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» па ініцыятыве выкладчыкаў К.В.Прохаравай і Т.П.Баравіковай цыклавой камісіі «Агульнаадукацыйныя прадметы» ладзіцца конкурс чытальнікаў. Мэта конкурсу – патрыятычнае выхаванне моладзі, нацыянальнай годнасці, самасвядомасці, папулярызацыі беларускай моўнай культуры, а таксама выяўленне і падтрымка таленавітых навучэнцаў, развіццё творчага патэнцыялу пры дапамозе мастацкага слова. Конкурс стаў традыцыйным і за час існавання набыў прыхільнікаў паэтычнага беларускага мастацтва.

У гэтым годзе конкурс прысвечаны Году беларускай жанчыны і Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляюцца навучэнцы І, ІІ курсаў усіх спецыяльнасцей каледжа. Навучэнцы прадставілі на суд журы творы як знакамітых мастакоў слова, так і вершы пачынаючых паэтаў, якія прасляўляюць мудрасць, працавітасць, душэўную цеплыню і прыгажосць беларускай жанчыны.
Журы было цяжка вызначыць пераможцаў, але пасля гарачых абмеркаванняў дыпломамі былі ўзнагароджаны наступныя ўдзельнікі конкурсу:

І ступені – Бурлакова Дар’я, група 2К;

ІІ ступень – Нагорная Маргарыта, група 1А; Камінская Варвара, група 1А;

ІІІ ступень – Ларына Валерыя, група 1А.

Членаў журы і прысутных уразілі выразнасць і эмацыйнасць чытання, глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі твора і арыгінальнасць выканання. Кожнае выступленне знайшло водгук у сэрцах юных слухачоў і падштурхнула звярнуцца да багатай спадчыны нацыянальнай паэтычнай культуры. 

Прысутныя выказалі пажаданне працягнуць добрую традыцыю конкурсных мерапрыемстваў дзеля праслаўлення Беларусі праз гучанне твораў майстроў беларускага паэтычнага слова.

К.В.Прохарава, Т.П.Баравікова

 

photo_2026-02-18_22-24-31.jpg photo_2026-02-18_22-24-32_2.jpg

photo_2026-02-18_22-24-32_5.jpg photo_2026-02-18_22-24-32_6.jpg

photo_2026-02-18_22-24-31_3.jpg photo_2026-02-18_22-24-32_7.jpg

photo_2026-02-18_22-24-31_2.jpg

photo_2026-02-18_22-24-32.jpg photo_2026-02-18_22-24-32_3.jpg