Выберите шрифт Arial Times New Roman
Интервал между символами (кернинг): Стандартный Средний Большой
Ён заўжды лічыў, што «вайну можа спыніць толькі адзін чалавек – ты». І меў на ўвазе і самога сябе, і свайго чытача.
Сваё жыццё ён прысвяціў адной мэце – ваяваць з вайною...
У яго жыцці была вайна. І яна засталася ў яго памяці, творчасці, кнігах.., якія і сёння змагаюцца з вайною.
Алесь Адамовіч… Беларускі савецкі пісьменнік… Прыгадаем ягонае – «Я з вогненнай вёскі», «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Хатынская аповесць», «Карнікі», «Блакадная кніга», «Апошняя пастараль».
Амаль чвэрць стагоддзя пісьменніка няма з намі.
Але ёсць яго кнігі.
Ёсць фільмы, якія, дарэчы, здымалі слынныя беларускія кінарэжысеры – наш зямляк Віктар Тураў і Элем Клімаў.
Ёсць маладыя гледачы, якія знайшлі час, каб наведаць літаратурную гасцёўню, прысвечанную ваеннай прозе Алеся Адамовіча, што днямі адбылася ў чытальнай зале бібліятэцы каледжа мастацтваў. Калі сэрца прайшло праз вайну, яно абавязкова здолее пра гэта распавесці… Кнігамі, фільмамі, сродкамі жывога слова.
З нататкаў Алеся Адамовіча: «Цябе ўжо няма, а яны – вось ён, вы, якія чытаюць, ёсць». Галоўнае, каб пасля такіх імпрэзаў, нехта з гледачоў звярнуўся да бібліятэкаркі і запытаў кнігі пісьменніка.
Пра творчасць Алеся Адамовіча распавядалі навучэнцы першага курса (групы 1-Д і 1-Г). Падрыхтавала вечарыну старшыня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных дысцыплінаў Кацярына Віктараўна Прохарава