flag

Belarus

 

logo_2026-02-05_09-01-1312453.jpg

 photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Пазакласнае мерапрыемства “Гавары роднай мовай маёй”

18.02.2022

Да Міжнароднага дня роднай мовы 16 лютага ў бібліятэцы нашага каледжа прайшло пазакласнае мерапрыемства Гавары роднай мовай маёй, падрыхтаванае выкладчыкамі Аленікавай Л.М. і Шарковай А.М. Удзельнікі мерапрыемства, навучэнцы спецыяльнасці Бібліятэказнаўства і бібліяграфія, даведаліся пра гісторыю свята, цікавыя факты развіцця нацыянальнай мовы, успомнілі знакамітых беларускіх асветнікаў, народныя традыцыі, праявілі свае лінгвістычныя веды, выканалі лірычныя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Але галоўнае – гучала наша звонкая, жывая, непаўторная родная мова!