flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Дзень беларускай культуры

14.04.2021

Дзень беларускай культуры прайшоў ў нашым каледжы 8 красавіка пад хэштэгам #пабеларуску. З самай раніцы святочны настрой педагогам і навучэнцам стваралі навучэнцы 2 і 3 курса спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)». Кожны атрымаў прадказанне на дзень, арыгінальны стыкер і бранзалет з беларускім арнаментам. На працягу ўсяго дня ў каледжы гучалі песні беларускіх выканаўцаў, якія стваралі антураж мерапрыемства. Інтэр'ер каледжа быў аформлены ў беларускай тэматыцы з дапамогай выстаў фотаздымкаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і кніг беларускіх аўтараў, а таксама фотазон.

У 11.45 на вялікім перапынку пачалі сваю працу інтэрактыўныя пляцоўкі: Ф.Скарына прапанаваў праверыць веданне беларускай мовы, Е.Полацкая разважала пра сэнс беларускіх прыказак і прымавак, В.Бялыніцкі-Біруля шукаў схаваны сэнс у карцінах беларускіх мастакоў, Я.Купала прапанаваў прыдумаць працяг верша, У.Радзівіл запрасіла зрабіць фотаздымкі на стылізаванай фотазоне.

IMG 8010

IMG 8004

IMG 8007

IMG 7991

У 13:15 у двары корпуса разгарнуўся сапраўдны беларускі кірмаш з урачыстым адкрыццём, святочным канцэртам, гандлёвымі і гульнёвымі пляцоўкамі, а таксама розыгрышам спецыяльнага прыза.

IMG 8047

IMG 8072

У аўдыторыі-музеі ў 16 гадзін прайшоў паказ сямейна-бытавога абраду «Уваходзіны». Дзень скончыўся фальклорнай дыскатэкай, дзе ўсе ўдзельнікі змаглі навучыцца танцаваць беларускія бытавыя танцы.

IMG 8158

IMG 8173

Свята атрымалася насычаным, яркім, разнапланавым і аб'яднала навучэнцаў усіх спецыяльнасцей.

Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць навучэнцам аддзялення традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва і спецыяльнасці «Народная творчасць (харавая музыка)».

Арганізатарамі свята сталі навучэнцы спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)» пад кіраўніцтвам Шарстнёвай Т.У.