flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

З днём роднай мовы!

23.02.2021

1

 

Слова – радасць, слова – чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой, слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне
Абняло ты, слова-краска.
Якуб Колас.

 

 

 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з навучэнцамі спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» правялі інфармацыйную гадзіну «Які гэта цуд – мова мая родная», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. У якасці вядучых выступілі навучэнцы группы 2Б Селіванава Юлія, Гайдорава Анастасія.

2Гасцямі і добрымі сябрамі былі хлопцы і дзяўчынкі группы 2Д спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно)» і «Народная творчасць (народныя абрады і святы)».

Пранікнённа прагучалі вершы пра родную мову ў выкананні Беланожкінай Арыны і Шкатула Дар’і.

3Падчас мерапрыемства навучэнцы з задавалененнем прымалі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне з пытаннямі-загадкамі, праявілі цікавасць да роднай мовы і паказалі ўзровень валодання беларускай мовай. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, якая наша мова багатая, самабытная, непаўторная.

Самыя актыўныя з іх былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і аформленай кніжнай выставай, прысвечанай Дню роднай мовы.

Размаўлялі, гулялі, жартавалі. Час прайшоў непрыкметна. Усім было цікава.

4

5

Чытайце і далучайцеся да роднага слова!