flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Літаратурна-музычная вечарына «Прыгажосць і неўміручасць народнай душы»

27.11.2020

626 лістапада супрацоўнікамі бібліятэкі сумесна з навучэнцамі групы 1Б спецыянальнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфіяі», 3Д2 спецыяльнасці «Народная творчасць (народныя абрады і святы)» была праведзена літаратурна-музычная вечарына «Прыгажосць і неўміручасць народнай душы», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча.

Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй, праз якую навучэнцы групы 1Б паглыбілі веды па біяграфіі і асноўных этапах творчасці таленавітага беларускага пісьменніка. Пранікнёна прагучалі вершы У.Караткевіча ў выкананні навучэнцаў Беланожкінай Арыны, Рыжаковай Карыны, Клімаўцова Арцёма.

7

8

На прыканцы літаратурна-музычнай вечарыны вядучыя звярнулі ўвагу на аформленую ў бібліятэцы кніжную выставу, якае дае магчымасць пазнаёміцца з асобнымі творамі літаратурнай спадчыны, якія ствараюць жывы вобраз выдатнага пісьменніка XX стагоддзя. Праз успаміны сяброў, сваякоў, літаратараў, гісторыкаў, артыстаў, жывапісцаў, рэжысёраў, кампазітараў паўстае постаць Мастака ва ўсёй яе філасофскай велічы і чалавечай прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, глыбокі эрудыт і таленавіты творца – ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Бацькаўшчыне.  

10

Выстава «Быу.Ёсць.Буду»