flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага

1

2

Родная мова – гэта не только сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.

З мэтай абуджэння цікавасці да роднай мовы і нацыянальнай культуры, выхавання любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з навучэнцамі правялі інфармацыйную гадзіну “Які гэта цуд – мова мая родная”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Для навучэнцаў груп 1Б, 2Б была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя,дзякуючы якой вучні пазнаёміліся бліжэй са сваёй роднай мовай, а таксама прачыталі свае любімыя вершы на беларускай мове.

Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне з пытаннямі-загадкамі, а самыя актыўныя з іх былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі. Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай, прысвечанай Дню роднай мовы.3