flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Час мастацтваў “Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага”

11.02.2020

Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з1 работнікамі аддзела мастацтваў Магілёўскай абласной бібліятэкі правялі 6 лютага час мастацтваў “Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага”, прысвечаны Году малой радзімы і 210-годдзя з дня нараджэння беларускага жывапісца, майстра партрэта і нацюрморта.

Іван Фаміч Хруцкі(1810 – 1885) пакінуў прыкметны след у гісторыі мастацтва дзякуючы сваім шматлікім натуралістычным нацюрмортам, якія ўпрыгожвалі самыя багатыя хаты яго сучаснікаў.

2Першыя ўзнагароды Хруцкi атрымаў у 1836 годзе – вялікі сярэбраны медаль за нацюрморт “Кветкі і плады”, у 1838 годзе – малы залаты медаль за нацюрморт “Кветкі і плады” і “Партрэт старой”). У 29-гадовым узросце саветам Акадэміі Іван Хруцкі ганараваны званнем акадэміка.

3Дзякуючы мерапрыемству, навучэнцы групы 1Е пазнаёміліся з біяграфіяй і асноўнымі этапамі творчасці таленавітага мастака, яго карцiнамі.

У мультымедыйнай прэзентацыі прагучала інтэрв’ю дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пракапцова Уладзіміра Іванавіча 4пра творчасць І.Ф. Хруцкага, прадстаўлена выстава творчых работ мастака: альбомы, артыкулы аб жыцці і дзейнасці з часопісаў “Мастацтва”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Юный художник”, “Мир музея”, а таксама выяўленчыя матэрыялы са знакавымі творамі І.Ф.Хруцкага “Кветкі і плады” (1836), “Старая, якая вяжа панчоху” (1830), “Бітая дзічына, гародніна і грыбы” (1854).