flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Творчая справаздача народнага хора народнай песні

13.12.2019

07.12.2019 у тэатральнай зале ў рамках чарговай арт-суботы адбылася творчая справаздача народнага хора народнай песні ўстановы адукацыі “Магілеўскі дзяржаўны каледжа мастацтваў”. Кіраўнікі - Серакова Алена Васільеўна, выкладчыкі Башарымаў Уладзімір Васільевіч, Багатырова Наталля Валер’еўна, канцартмайстары - Куксоўскі Сяргей Анатольевіч і Нікіцін Аляксей Уладзіміравіч, балетмайстар Багамазава Алена Леанідаўна.

Гісторыя існавання славутага калектыва пачалася ў 1966-67 годзе і паспяхова працягваецца і да сённяшняга часу.

У 2002 годзе пад кіраўніцтвам Валянціны Іванаўны Кандрацьевай калектыў атрымаў званне «Народны».

Выступленні ўдзельнікаў хору заўсёды абумоўлены высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, сцэнічнай культурай і глыбокім пранікненнем у музычны твор.

Народны хор народнай песні вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у агульнакаледжных, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. У сувязі з гэтым рэпертуар даволі абшырны і разнастайны.

На канцэрце у выкананн і хора, ансамбляў і салістаў прагучалі:

«Сон-трава» музыка В.Гунько, апрацоўка В. Шыкаўца;

«Вялікае свята» беларуская народная песня, апрацоўка М. Сіраты;

«Радзіма мая Беларусь» з рэпертара ансамбля народнай песні “Церніца”;

«Вяночак-таночак» беларуская народная песня, апрацоўка М. Сiраты;

«Ды ў зялёнай дуброве» беларуская народная песня, апрацоўка Г. Цiтовiча;

«Ой, каліна, ой, маліна» беларуская народная песня, апрацоўка М. Сiраты;

«Даліна-далінушка» беларуская народная песня;

«Вярбiчанька» беларуская народная песня;

«Коні вараныя» беларуская народная песня;

«Гары касцер» музыка Н. Клеванца,   словы В. Шымука;

«Белые берёзоньки» музыка В. Перавошчыкава, словыI.Мiхайлава;

«Калина-рябина» музыцаi словы Л. Мiкалаевай;

«Ой, не будите меня молоду» русская народная песня;

«Я деревенская» музыка В. Цямнова, словы П. Чарняева;

«Крапива-лебеда» музыка i словы А. Гуляевай;

«Я скакала, я плясала» беларуская народная песня;

«Я на печке молотила» руская народная песня, апрацоўка Ул. Захарава.

Віншуем славуты калектыў, а таксама яго кіраўнікоў з пацвярдженнем ганаровага звання!

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12