flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Тэатралізаваны абрад “Адведзіны”

06.11.2019

1 лістапада 2019 года ў каледжы трымалі экзамен па дысцыпліне “Рэжысура абрадаў і свят” навучэнцы завочнага аддзялення групы НТ-18, пад кіраўніцтвам выкладчыка Наяровіча А.А. яны прапанавалі да прагляду тэатралізваны абрад “Адведзіны”.

Гэты абрад з’яўляецца на тэрыторыі Беларусі традыцыйным звычаем радзіннай абраднасці. “Адведзіны” – гэта наведванне парадзіхі ў першыя 2-3 дні пасля родаў. Звычайна да яе ішлі толькі жанчыны (сяброўкі, суседкі, сваячкі парадзіхі), нельга было ісці с пустымі рукамі, таму неслі розныя падарункі, звычайна масла, сыр, мед, хлеб і г.д.

На Беларусі гэты звычай захаваўся да нашага часу, асабліва ў сельскай мясцовасці. Але некалькі трасфармаваўся, напрыклад разам з жанчынамі пачалі хадзіць і мужчыны, што раней забаранялася.

1

2

3

4