flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

«З глыбінь музычнай спадчыны…»

18.05.2018

Пад такой назвай навучэнцы і выкладчыкі спецыяльнасці «Народная творчасць – інструментальная музыка» зладзілі ў каледжы канцэрт-лекцыю, прысвечаную традыцыям народна-інструментальнага выканальніцтва на Беларусі. Аказваецца, нашы продкі ў музычных адносінах былі вельмі вынаходлівымі людзьмі. У якасці музычных інструментаў аднолькава паспяхова яны выкарыстоўвалі не толькі дошкі для прання і розныя «шчоткі-трашчоткі» (больш вядомыя як шумавыя інструменты), але і звычайныя… чугункі. І выводзілі на іх такія завадныя мелодыі, што ногі самі прасіліся ў скокі. Не, гледачы, што прысутнічалі на канцэрце, у скокі не пайшлі, але ж пляскалі ў далоні даволі актыўна, ствараючы музыкам своеасаблівы дадатковы акампанімент.

Ну а калі сур’езна, то вядучыя мерапрыемства даволі падрабязна распавялі пра беларускую народна-музычную традыцыю, адметныя асаблівасці яе бытавання і развіцця. А ілюстрацыяй да аповеду сталі як адмысловае аздабленне аўдыторыі, дзе адбываўся канцэрт, так і музычныя выступленні выкладчыкаў і навучэнскіх фальклорных ансамбляў, якія, спраўна граючы на старадаўніх музычных інструментах, – дудзе, акарыне, жалейцы, дудцы, бубне і цымбалах – не забыліся і на сучасныя баяны, флейты, электрагітары. Праграма вечарыны ў асноўным была складзена з апрацавак беларускіх народных мелодый, зробленых выкладчыкам нашага каледжа Аляксандрам Золатавым, што і пацвярджае глыбінны сэнс, які заключаны ў назве канцэрта. Менавіта з глыбінь музычнай спадчыны бяруць свой выток і творчае натхненне, і выканальніцкае майстэрства, і прафесійная культура сучаснага музыкі.

P.S. Гэтае мерапрыемства завяршыла Тыдзень цыклавой камісіі народных інструментаў.