flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

КАЛІ Ў МАЛЫМ ЛІСТОЧКУ СХАВАНА ВЯЛІКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ…

…То каб яе заўважыць, трэба да яе прыглядзецца. Як? Так, як гэта зрабіў навучэнец мастацкага аддзялення Арцём Буранкоў, які днямі прэзентаваў уласны фота-арт-праект “Лясная прыгажосць”. Гэта вынік неспадзяванай вандроўкі па лесе з фотакамерай у руках. Як прызнаўся аўтар у адмысловым анатаваным аркушы да выставы: “Усё самае цікавае ў жыцці здараецца раптам…Дзіўна, як зменьваюцца фрагменты самага звычайнага лесу, варта толькі паглядзець на іх праз аб’ёктыў… І вось ужо лес бачыцца табе… цэлым светам, дзе ўсё мае сваё прызначэнне…” І сваю непаўторную прыгажосць…

У прэзентацыі праекта бралі ўдзел намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.М. Сініцына, загадчык мастацкага аддзялення М.У. Грудзінава, выкладчык мастацкіх дысцыплін, член Беларускага саюза мастакоў Ю.М.Несцярук, які, дарэчы, непасрэдна дапамагаў юнаку адабраць лепшыя фотаздымкі для выставачнай экспазіцыі, а таксама старшыня цыклавой камісіі мастацкіх дысцыплін У.А. Курзянкова. З першым творчым поспехам Арцёма павіншавалі і сябрукі-аднагрупнікі. Узрушаны і трохі ўсхваляваны аўтар каротка распавеў прысутным пра свае ўраджанні ад працы над сваім першым творчым праектам.

Калі вы завітаеце на выставу, а яна экспануецца на трэццім паверсе другога вучэбнага корпуса, то неўзабаве здолееце пабачыць яшчэ адзін цікавы бок таго,што завецца нашай малой радзімай… і што неабходна вельмі ашчадна захоўваць, каб пакінуць гэтую прыгажосць сваім нашчадкам.