Новости колледжа
Концерт молодых композиторов Беларуси
10 июня в зале белорусского союза композиторов (г.Минск) состоялся концерт молодых, недавно вошедших в союз, композиторов Беларуси. Приглашение поучаствовать в проекте композитора Ирины Кулагиной получила и преподаватель цикловой комиссии «Музыковедение»…
Защита производственной (преддипломной) практики
10 июня 2025 года состоялась защита производственной (преддипломной) практики учащимися группы НТ-21 специальности «Народное творчество (народные обряды и праздники)» заочной формы получения образования. За время прохождения практики учащимся удалось реализовать…
"Васільковая Беларусь"
Лето — время солнца, радости и ярких впечатлений!10 июня учащиеся Могилевского государственного колледжа искусств приняли участие в праздничном концерте "Васільковая Беларусь" для детей с особенностями психо-физического развития, который состоялся на…
«Культура»
Новы нумар газеты «Культура» ад 6 чэрвеня – у продажы! У гэтым выпуску мы расказваем, што плануецца ў праграме мерапрыемстваў на XXIV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», якія аспекты маладзёжнай…
Сохранение исторической памяти — наш долг.
Сохранение исторической памяти — наш долг. Сегодня, как и многие десятилетия, Беларусь скорбит по жертвам Великой Отечественной войны. 5 июня учащиеся группы 1К (куратор Котова И.Э.) посетили одно из самых…
"Музыкальные сердца театра и кино"
5 июня 2025 года состоялась музыкальная гостиная "Музыкальные сердца театра и кино", посвященная выдающимся советским, российским композиторам Геннадию Гладкову и Максиму Дунаевскому. Музыка, которая звучит, заставляет отозваться, танцевать в такт,…
XI регионального фестиваля детского творчества СЛАВЯНСКI КАРАГОД
06.06.2025 На сцене летнего анфитеатра г.Горки, на берегу реки Проня, состоялось яркое и праздничное открытие XI регионального фестиваля детского творчества СЛАВЯНСКI КАРАГОД, который собрал участников из разных уголков Беларуси и России. Творческие…
Учащиеся посетили учреждение культуры «Музей истории Могилева»
6 июня 2025 года учащиеся специальности «Организация культурно-досуговых мероприятий» под руководством председателя цикловой комиссии «Режиссура театрализованных представлений и праздников» Трубачёвой О.П. посетили учреждение культуры «Музей истории Могилева», где состоялось торжественное…
«Делай правильный выбор»
Учащиеся группы 4Д2 специальности «Народное творчество (народные обряды и праздники)» под руководством преподавателя Лашко И.В., Беловой О.Ю., председателя цикловой комиссии «Режиссура театрализованных представлений и праздников» Трубачёвой О.П. приняли участие в …
"Я вас любил..."
В рамках празднования 226-летия со дня рождения великого русского поэта Александра Сергеевича Пушкина в библиотеке колледжа состоялась литературно-музыкальная гостиная "Я вас любил..."(организаторы Снытко В.Н., Бахова О.Ч.). Это мероприятие было посвящено не…
Заседание коллегии управления культуры Могилевского областного исполнительного комитета
6 июня 2025 года на базе учреждения образования "Могилевский государственный колледж искусств" состоялось заседание коллегии управления культуры Могилевского областного исполнительного комитета.
"Подросток и правонарушение"
Курсанты Могилевского института МВД Республики Беларусь провели лекцию на тему "Подросток и правонарушение" для учащихся колледжа, используя принцип "равный обучает равного". Этот метод предполагает обучение сверстниками и способствует лучшему усвоению…
Поздравляем!
Поздравляем ансамбль народной песни "Травень" (рук. Шабанова Ю.М.) с дипломом Гран-При Международного патриотического конкурса среди исполнителей 15 стран «Жар-Птица России»!Желаем новых творческих достижений!
Поздравляем!
Тынков Майкл представил наш колледж на VIII Международном конкурсе исполнительских видов искусств “Сябры-2025» в городе Минске, где получил диплом лауреата II степени. Поздравляем Майкла с успешным выступлением и желаем дальнейших…
Поздравляем!
5 июня на цикловой комиссии "Специальное фортепиано" состоялся конкурс на лучшее исполнение пьесы среди учащихся 1-4 курсов специальностей "Инструментальное исполнительство (фортепиано)", "Фортепианное исполнительство", "Музыковедение". Выступление конкурсантов оценивало жюри в составе:Трутнева Е.Е.…
"Народны касцюм - жывая традыцыя лёсу"
Сегодня 5 июня представители отделения традиционной культуры и современного искусства посетили торжественное открытие Белорусско-российского выставочного проекта "Народны касцюм - жывая традыцыя лёсу" в Выставочном зале ( ул.Болдина).Преподаватель Подымако Елена Геннадьевна…
ЗаДело
4 июня учащиеся 1 "Б" группы Могилевского государственного колледжа искусств приняли активное участие в городской трудовой акции "#ЗаДело", которая проходит под эгидой ОО "БРСМ". Этот проект стал отличной возможностью для…
Концерт камерной музыки
4 июня 2025 года в малом зале учреждения образования «Могилевский государственный колледж искусств» прошел концерт камерной музыки. Волшебные звуки струнных и рояля ознаменовали начало яркой и вдохновенной поры года –…
Отчетный концерт Заслуженного любительского коллектива Республики Беларусь народного оркестра русских народных инструментов
4 июня 2025 года состоялся отчетный концерт Заслуженного любительского коллектива Республики Беларусь народного оркестра русских народных инструментов (руководитель Цыганок Елена Васильевна).В качестве солистов с оркестром выступили стипендиаты Специального фонда Президента…
«Музыкальная мозаика»
3 июня 2025 года в теплой искренней атмосфере взаимотворчества и вдохновения прошел концерт ансамблевой музыки цикловой комиссии «Концертмейстерский класс» - «Музыкальная мозаика». Концертмейстерское мастерство демонстрировали учащиеся 3-4 курсов специальности «Инструментальное…
Поздравляем!
Поздравляем вокальный ансамбль ВОЗДУШНЫЕ (рук. Наталья Богатырева) с победой в VIII Международном конкурсе исполнительских видов искусств #СЯБРЫ-2025. Желаем творческих успехов и таких же ярких побед!
Учащиеся специальности "Актерское искусство" на Золотой пчелке в г.Климовичи
Конкурс хоровых дирижеров
В концертном зале учреждения образования "Могилевский государственный колледж искусств" прошел конкурс хоровых дирижеров среди учащихся 3 курса специальности "Дирижирование (народный хор)" "Этих дней не смолкает Слава!".Конкурс направлен на развитие дирижерского…
"Вытинаем разам"
30 и 31 мая на базе Молодечненского государственного музыкального колледжа им. М.К. Агинского прошел в четвертый раз открытый творческий Форум "Вытинаем разам", на котором собрались мастера вытинанки со всей Республики…
Сольный концерт учащейся Бриткевич Ксении
29.05.2025 в концертном зале нашего колледжа состоялся сольный концерт учащейся 4 курса специальности "Инструментальное исполнительство (фортепиано)" Бриткевич Ксении (класс преподавателя Минченко Д.А.) «На перекрестке эпох» - так называлась эта…
«Іван Шамякін. Летапісец эпохі»
Нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, у беднай сялянскай сям’і. Бацька – Шамякін Пётр Мінавіч. Маці – Санклеція Сцяпанаўна. Жонка – Марыя Філатаўна, дзеці – Ліна, Таццяна і Алеся.
Дзяцінства Івана Шамякіна прайшло ў роднай вёсцы, у тым запаветным кутку, дзе пеўні спявалі адразу на тры Рэспублікі: Беларусь, Расію і Украіну. Быць можа, менавіта прыгажосць роднага краю дапамагла развіць літаратурны дар будучага вялікага пісьменніка. Падчас вучобы ў тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў І. Шамякін пісаў вершы і быў членам літаб’яднання пры гарадской газеце «Гомельская праўда». У 1940 годзе, скончыўшы тэхнікум, ён ажаніўся і стаў працаваць у райпрамкамбінаце горада Беластока. Але неўзабаве быў прызваны ў армію. Служыў ў 33-м зенітна-артылерыйскім дывізіёне ў раёне Мурманска, дзе яго і заспела вайна.
Неўзабаве Шамякіна прызначылі камсоргам дывізіёна. Ён быў дасведчаным прапагандыстам і цікавым апавядальнікам, таму байцы слухалі яго з задавальненнем. Складаў разнастайныя рапарты, выпускаў насценгазету, баявыя лісткі. Тады ж пачаў публікавацца ў армейскіх газетах. Напісаў і надрукаваў першае апавяданне.
Вайсковую частку, у якую ўваходзіў 33-ы зенітны дывізіён, у пачатку 1945 года перакінулі ў Польшчу (у Познань), а потым у Германію. Там, на Одэры, І. Шамякін і сустрэў Вялікую Перамогу.
У 1944 годзе напісаў апавяданне на беларускай мове «У снежнай пустыні»,прысвечанае баям з фашыстамі на поўначы, дзе ваяваў у першыя месяцы вайны (надрукавана ў 1946 годзе). З гэтага часу і пачынаецца сур’ёзная праца пісьменніка ў літаратуры. Першым творам Шамякіна была аповесць «Помста», у якой уславіў гуманізм савецкага салдата-пераможца(надрукавана ў 1945 годзе) ў беларускім часопісе«Полымя».
Пасля дэмабілізацыі з 1945 па 1948 гадыпрацаваў выкладчыкам мовы і літаратуры няпоўнай сярэдняй школы в. Пракопаўка Церахоўскага раёна.
У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута.
Днём працуючы ў школе, па вечарах хадзіў на сходы ў калгас і праводзіў семінары агітатараў. Збіраў матэрыял для рамана аб беларускіх партызанах «Глыбокая плынь». Раман выйшаў у 1949 годзе, у 2005 быў экранізаваны.
У 1948 – 1950 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Савецкая Айчына». З 1954 года шмат гадоў працаваў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
У 1957 годзе з’яўляецца раман аб жыцці сельскай інтэлігенцыі «Крыніцы», экранізаваны рэжысёрам Іосіфам Шульманам на кінастудыі Беларусьфільм (1964).
З’яўляецца цыкл з 5 аповесцей, аб’яднаных агульнай назвай «Трывожнае шчасце». Папулярнымі становяцца раманы:«Сэрца на далоні», «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), прысвечаныя праблемам сучаснага жыцця.
У 1980 – 1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі».
У 1981 годзе напісаны раман «Петраград-Брэст», у 1986 – аўтабіяграфічная кніга«Карані і галіны».
У 1963 годзе Шамякін уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
І. Шамякін – актыўны грамадскі дзеяч. Дэпутат ВС БССР (1963–1985), старшыня ВС БССР (1971 – 1985),дэпутат ВС СССР (1980 – 1989).
Іван Пятровіч Шамякін памёр 14 кастрычніка 2004 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
У кожным сваiм рамане, аповесцiIван Шамякiн звяртае ўвагу на вельмi важныя, актуальныя пытаннi не толькi свайго часу, але i чалавечага жыцця ў цэлым.
Яго раманы i аповесцi, дзённiкi i нататкi для старэйшага i сярэдняга пакалення – вяртанне ў свет духоўнасцi i гуманiзму, вяртанне ўвагi i павагi да роднай мовы i лiтаратуры.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------
Каваленка, В. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. Каваленка. – Мінск : Народная асвета, 1980. – 208 с. : іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).
Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР І. Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця.
Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------
Майхровіч, С. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / С. Майхровіч. – Мінск : «Масгацкая літаратура», 1978. – 112 с. : іл.
Кніга прысвечана творчасці І. Шамякіна, мастака-раманіста, творы якога атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мяжамі.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------
Іван Шамякін: Жыццё і творчасць / складальнік Т. I. Шамякіна. –Мінск : Народная асвета, 1982. –95 с. : іл.
Альбом –ілюстраваны летапіс жыцця і творчасці народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы І. П. Шамякіна. У ім змешчаны ўрыўкі з мастацкіх і публіцыстычных твораў пісьменніка, цікавыя выказванні аб ім таварышаў па пяру, фотаздымкі і мастацкія ілюстрацыі да яго твораў.
Альбом можа быць выкарыстаны на ўроках беларускай літаратуры і ў пазакласнай рабоце, а таксама для арганізацыі дыспутаў, канферэнцый, выставак у школах, клубах і бібліятэках.
----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Карэнні і галіны : партрэты настаўнікаў, сяброў, бацькоў, сваякоў, штрыхі аўтапартрэта / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 397 с. : іл.
Новую кнігу пісьменніка склалі тры раздзелы: першы –артыкулы пра творчасць класікаў і сучасных пісьменнікаў: Л. Талстога, М. Шолахава, Я. Коласа, К. Крапівы, А. Ганчара, У. Карпава, другі – літаратурныя партрэты, трэці – выбранае з дзённікаў апошніх гадоў.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Размова з чытачом : артыкулы, выступленні, дзённікі / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1973. – 320 с. : іл.
Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літэратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін.
Болыш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным літаратуразнаўцам, што сведчыць аб шматграннасці таленту пісьменніка.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ / укладанне Алесі Шамякінай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).
Бібліяграфічная кніга у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том пад выдавецкім грыфам «ЖЗЛБ» прысвечаны памяці Івана Пятровіча Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча і навукоўца, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. У кнізе «Летапісец эпохі», любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка, кандыдатам філалагічных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 1 : Аповесці : «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін». Раман : «Глыбокая плынь» / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1977. – 644 с.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 2 : Раман «Крыніцы». Аповесць : «Ах, Міхаліна, Міхаліна...». Апавяданні : «Бацькі і дзеці», «Дзівак-чалавек», «Аксана», «Першае спатканне», «Дзеці настаўніцы», «Непрыгожая» / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1977. – 560 с.
Другі том збору твораў І. Шамякіна ў шасці тамах складаюць: раман «Крыніцы», аповесць «Ах, Міхаліна, Міхаліна...», апавяданні: «Матрос з «Алега», «Хлеб», «Бацькі і дзеці», «Дзівак-чалавек», «Аксана», «Першае спатканне», «Дзеці настаўніцы», «Непрыгожая».
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I.Збор твораў : у 6 Т. Т. 3 : «Трывожнае шчасце». Аповесці / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1978. –608 с.
Трэці том складае пенталогія «Трывожнае шчасце», у 1967 годзе адзначаная Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 4 : Раман «Сэрца на далоні». Аповесць «Шлюбная ноч» / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1978. – 578 с.
Чацвёрты том складае раман «Сэрца на далоні», адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа (1967 год) і аповесць «Шлюбная ноч».
«Сэрца на далоні» – сацыяльны маральна-этычны раман, які ўзнімае тэму памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны. Чалавечнасць, спагада, любоў да людзей увасоблены ў вобразе таленавітага доктара Яраша. Аднаўленне побыту ў пасляваенныя дзесяцiгоддзi.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 5 : Раман : «Снежныя зімы». Аповесць : «Гандлярка і паэт» / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 608 с.
Змест пятага тома шасцітомнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна складаюць раман «Снежныя зімы» і аповесць «Гандлярка і паэт». Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума ЦК КПСС (1964 год). Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк – камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзецьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
Простая жанчына з аповесці «Гандлярка і паэт», якая да вайны толькі і ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкай акупацыі, актыўна ўключаецца у падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю.
---------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 8 : Раман : «Атланты і карыятыды». П’еса : «I змоўклі птушкі». Кінааповесць : «Эшалон прайшоў» / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 592 с.
Шосты том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна складаюць раман «Атланты і карыятыды», драма «I змоўклі птушкі», кінааповесць «Эшалон прайшоў».
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Атланты і карыятыды : раман / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 456 с. : іл.
Раман – пра людзей, якія будуюць новы сацыялістычны горад. У цэнтры – вобраз галоўнага архітэктара Максіма Карнача, яго праца, сямейнае жыццё, архітэктурныя і маральна-этычныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць яму. Карнач заўсёды ў гушчы грамадскага жыцця горада, звязаны з людзьмі самых розных прафесій – з партыйнымі кіраўнікамі, работнікамі выканкома, са сваімі калегамі, будаўнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі архітэктурна-будаўнічага інстытута.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Бацькі і дзеці. Выбранае / І. Шамякін. – Мінск : «Беларусь», 1971. – 480 с.
У кнігу ўвайшлі аповесці «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін», «Ах, Міхаліна, Міхаліна...» і лепшыя апавяданні розных гадоў.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Браняпоезд “Таварыш Ленін” : аповесці / І Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 271 с. : іл. – (Бібліятэка юнацтва).
Аповесці «Першы генерал», Браняпоезд «Таварыш Ленін» і кінааповесць «Эшалон прайшоў» склалі кнігу прозы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Вазьму твой боль : раман / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 384 с.
Новы раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» – твор аб нашых сучасніках, аб людзях сённяшняй вёскі. У цэнтры аўтарскай увагі рассказ пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але і дагэтуль ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей і нярэдка ломіць іх шчасце, як вось зламала, разбіла яна шчасце Івана Батрака, галоўнага героя рамана.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Вялікая княгіня : раман, аповесці / І. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 366 с. : іл.
У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць – аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння».
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч : аповесці / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1976. – 336 с. : іл.
ІІростая жанчына з аповесці «Гандлярка і паэт», якая да вайны толькі і ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю...
Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі раскааваецца ў аповесці “Шлюбная ноч”.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Драма. Аповесці, гістарычныя сцэны / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 334 с. : іл.
Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п’еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» – пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» – рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. П. Злая зорка : раман ; Сатанінскі тур : аповесць / І. Шамякін ; прадмова Алеся Бельскага. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 463 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921–2004) вайшлі раман «Злая зорка» (наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС) і аповесць – «Сатанінскі тур» (назва твора ўжо захапляе, абяцае неверагодныя прыгоды i страшныя здарэннi: малады фiлолаг, каб зарабiць грошай, першы раз едзе ў Польшчу. Па дарозе ён памірае ад сардэчнага прыступу. Што рабіць спадарожнiкам? Вярнуцца i згубiць грошы, выдаткаваныя на паездку, ды магчымасць зарабiць? Цi працягваць тур, але ехаць у мiкрааўтобусе разам з нябожчыкам?).
Каханне, расстаннi, смерць блiзкiх... Кожны яго тэкст лёгкi па форме, стратэгii расповеду i змесце, але вельмi глыбокi паводле iдэi.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, І. Зеніт : раман / І. Шамякін ; мастак Б. Б. Цітовіч. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 512 с. : іл.
Новы раман вядомага беларускага пісьменніка І. Шамякіна «Зеніт» прысвечаны падзеям 1944–1945 гг., якія разгарнуліся на Карэльскім фронце. Аўтар апавядае пра гераічны лёс дзяўчат-зенітчыц, якія прайшлі па дарогах вайны да Берліна і якія вярнуліся да пасляваеннага мірнага жыцця, з усімі яе ўскладненнямі.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, І. Крыніцы : раман / І. Шамякін. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. – 363 с.
Раман народнага пісьменнікаІ.Шамякіна «Крыніцы» расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана – калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Палеская мадонна : аповесці / І. Шамякін ; мастак М. Рыжы. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 590 с. : іл.
У новую кнігу народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі – нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
------------------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Петраград – Брэст : гістарычны раман / І. Шамякін ; прадмова М. Кенькі. – Мінск : Беларусь, 1991. – 486 с., [1] л. партрэт. – (Школьная бібліятэка).
Раман народнага пісьменніка БССР І. Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Пошукі прытулку : аповесці / І. Шамякін ; мастак У. М. Аніська. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 350 с.
У кнігу народнага пісьменніка І. Шамякіна ўвайшлі новыя творы : аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы ; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з’яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства ; «Пошукі прытулку» – пра пажылога чалавека, якому нё было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засені палаца» – пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» – пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Сатанінскі тур : аповесці / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 319 с.
У новую кнігу народнага пісьменніка І. Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады – у наш складаны і супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння і эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі і вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў іх разгортваюцца дынамічна.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Снежныя зімы : раман / І. Шамякін. – Мінск : Беларусь, 1970. – 416 с.
Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы: валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 г. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк – камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Сцягі над штыкамі. Аповесці і апавяданні / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1976. – 304 с.
Дзве аповесці «Першы генерал» і «Браняпоезд «Таварыш Ленін», а таксама апавяданні «Матрос з «Алега», «Хлеб», «Дубы» склалі новую кнігу прозы вядомага беларускага пісьменніка I. Шамякіна.
-----------------------------------------------------------------------------------------------
Шамякін, I. Трывожнае шчасце. Аповесці / І. Шамякін ; прадмова А. Бельскага. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 607 с. – (Бібліятэка школьніка).
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.